Каманда БелДІЭ заняла 2 месца ў спаборніцтвах па дартсе!
02.10.2026 14:37
Адбыліся спаборніцтвы па дартсе ў рамках спартакіяды Ленінскага раёна г. Мінска.
Каманду БелДІЭ прадстаўлялі Ганна Жолудзь, Максім Бабінскі і Уладзімір Зізіка.
Удзельнікі нашай каманды паказалі высокую спартыўную падрыхтоўку і тэхнічнае майстэрства і заваявалі ганаровае 2 месца сярод 11 каманд:
1 месца – Мінскінжпраект
2 месца – БелДІЭ
3 месца – Спецкамунаўтатранс
Віншуем каманду БелДІЭ і жадаем новых дасягненняў!

