Сустрэчы з ветэранамі БелДІЭ ў абласных аддзяленнях
10.07.2026 14:19
На гэтым тыдні ў абласных аддзяленнях дзяржаўнага прадпрыемства “БелДІЭ” было асабліва цёпла і ўтульна – адбыліся сустрэчы з ветэранамі нашага прадпрыемства, прымеркаваныя да 30-годдзя БелДІЭ.
Сапраўдныя майстры сваёй справы, якія аддалі прадпрыемству доўгія гады працы, зноў сабраліся разам. Было шмат усмешак, шчырых размоў і, вядома, успамінаў пра цікавыя працоўныя будні.
Вялікі дзякуй кожнаму з вас за ўклад у гісторыю БелДІЭ! І дзякуй усім, хто працягвае пісаць гэтую гісторыю сёння.
