Экскурсія ў Нацыянальны мастацкі музей
6 жніўня працоўнікі дзяржаўнага прадпрыемства “БелДІЭ” наведалі галоўны цэнтр мастацва ў краіне — Нацыянальны мастацкі музей Рэспублікі Беларусь.
Прафсаюзны камітэт БелДІЭ арганізаваў экскурсію ў музей, які ў хуткім часе зачынiцца на маштабную рэканструкцыю-трансфармацыю. Праз прыкладна два гады ў самым сэрдцы Мінска з’явіцца сапраўдны музейны квартал — да галоўнага корпусу музея будуць далучаны будынкі вул. Кірава, 25, вул. Леніна 20 і 22, вул. К.Маркса, 24.
Нацыянальны мастацкі музей з'яўляецца важнай культурнай пляцоўкай у Мінску, якая з 1957 года радуе запамінальнымі выставамі і яркімі праектамі. Манументальны будынак музея — гэта месца з вялікай гісторыяй, дзе жывуць натхненне і любоў да мастацтва.
На сёння колькасць твораў ва ўсіх калекцыях і запасніках складае больш за 37 000 адзінак з больш чым 132 краін свету і датычна 12 стагоддзяў гіторыі чалавецтва.
З гісторыі
У гады акупацыі
У пачатку 1941 г. фонды музея налічвалі 2711 твораў, з якіх 400 знаходзіліся ў экспазіцыі. Аднак багатаму збору мастацкай галерэі ў Мінску не наканавана было доўгае жыццё. У першыя дні вайны лёс усяго збору склаўся трагічна. За кароткі прамежак часу ён знік бясследна. Калекцыю рыхтавалі да эвакуацыі, але не здолелі выратаваць — не вывезлі. У поўным складзе і ў поўнай захаванасці мастацкі збор у Мінску паўстаў перад заваёўнікамі.
Важны этап гісторыі музея звязаны з дзейнасцю заслужанага дзеяча мастацтваў БССР, дырэктара Галерэі з 1944 г. Алены Васільеўны Аладавай (1907–1986), якая была супрацоўніцай даваеннай Карціннай галерэі, якая і займалася аднаўленнямi фондаў. Па-першае, дапамаглі музеі Расіі. Па-другое, нягледзячы на пасляваенную разруху, урад рэспублікі вылучаў немалыя сродкі на куплю твораў для Галерэі. У сваю чаргу збор рухомых помнікаў старажытнабеларускага і народнага мастацтва для фарміравання калекцыі беларускага мастацтва ХІІ–ХVІІІ ст. пачаўся ў 1946 г. шляхам навуковых экспедыцый.
