Адзіны дзень інфармавання па тэме турызму ў Беларусі
21 мая ў БелДІЭ адбыўся Адзіны дзень інфармавання. Тэма: “Трэнды і новыя напрамкі развіцця турыстычнай галіны ў Рэспубліцы Беларусь”. Перад супрацоўнікамі з дакладам выступіў Канстанцін Хацько, намеснік дырэктара БелДІЭ. Да працоўнікаў прадпрыемства была даведзена наступная інфармацыя.
Развіццё турыстычнай галіны ў Беларусі – гэта не проста тэндэнцыя, а стратэгічная задача, закладзеная ў Праграму сацыяльна-эканамічнага развіцця краіны на 2026-2030 гады. Так, на сённяшні дзень турызм з’яўляецца адным з мацнейшых драйвераў эканамічнага росту не толькі для Беларусі, але і для кожнай краіны ў свеце.
Турызм выконвае галоўную ролю ў захоўванні багатай гістарычнай спадчыны, унікальных прыродных краявідаў, культурных каштоўнасцяў. Дзеля развіцця турызму паводле сучасных стандартаў, напрыклад у рамках экскурсій, неабходна мець сучасны насычаны забаўляльны сэрвіс, каб атрымаць яркія эмоцыі і незабыўныя уражанні. Для гэтага больш за ўсё падыходзяць арыгінальныя, самабытныя турыстычныя маршруты, якія змогуць задаволіць разнастайныя інтарэсы падарожнікаў.
Паводле вынікаў сацыялагічных апытанняў, пяць турыстычных аб'ектаў вызначаюцца як візітная картка Беларусі. Безумоўным лідэрам з'яўляецца Мірскі замак, які набраў 18% галасоў. Далей ідуць Брэсцкая крэпасць (14%), Нясвіжскі замак (12%), горад Мінск (8%) і Белавежская пушча (8%). Гэтыя знакавыя месцы працягваюць заставацца магнітамі для турыстаў, як унутраных, так і знешніх.
Таксама неабходна адзначыць: старажытныя лясныя масівы (Налібоцкая, Белавежская пушчы), дубровы, унікальныя балотныя ландшафты (Ельня, Альманскія балоты); вялікая колькасць нацыянальных паркаў і запаведнікаў («Нарачанскі», «Прыпяцкі», «Браслаўскія азёры», Бярэзінскі біясферны запаведнік, больш за 320 помнікаў прыроды і каля 100 заказнікаў рэспубліканскага значэння); больш за 10 тысяч азёр (самае вялікае – возера Нарач) і больш за 5,5 тысяч аб’ектаў, якiя маюць гістарычную, культурную ці архітэктурную каштоўнасць.
Асаблівая ўвага надаецца развіццю:
- аграэкатурызму – у 2025 годзе аграсядзібы наведалі больш за 470 тысяч турыстаў;
- падзейнага турызму – уключаючы фестывалі і святы;
- прамысловага турызму – адкрыта для наведвання больш за 130 прадпрыемстваў;
- медыцынскага турызму – рост на 37% за 2025 год.
Прафсаюз БелДІЭ штогод арганізоўвае экскурсійныя маршруты для супрацоўнікаў прадпрыемства і іх сямей.
