Сусветны дзень пошты. Тэма: "Адна паштовая сетка, бязмежныя магчымасці"
09.10.2026 08:16
Сусветны дзень пошты адназначаецца штогод 9 кастрычніка. Дзень быў аб'яўлены Сусветным паштовым кангрэсам 1969 года ў Токіа ў азнаменаванне гадавіны стварэння Сусветнага паштовага саюза ў 1874 годзе.
На сённяшні дзень паштовая служба застаецца неад'емнай часткай жыцця людзей і арганізацый, якая дае доступ да важных камунікацыйных, камерцыйных, сацыяльных, фінансавых і лічбавых паслуг.
Дзяржаўнае прадпрыемства "БелДІЭ" для забеспячэння надзейнай і бяспечнай дастаўкі дакументаў сваім кліентам актыўна супрацоўнічае з Нацыянальным паштовым аператарам Беларусі РУП "Белпошта". Для адпраўкі пісьмовай карэспандэнцыі мы выкарыстоўваем спецыяльна распрацаваныя канверты.
