Нацыянальны конкурс “Вобраз Беларусі. Позірк і адкрыццё”
Нацыянальнае агенцтва па турызму аб'яўляе Нацыянальны конкурс “Вобраз Беларусі. Позірк і адкрыццё” па стварэнні канцэпцыі турыстычнага вобразу Беларусі!
Конкурс праводзіцца з мэтай стварэння візуальнага сімвала (лагатыпа) і слогана (тэкставай асацыяцыі) для фарміравання турыстычнага вобразу Рэспублікі Беларусь.
Агульны прызавы фонд 22 000
.
Удзел у конкурсе могуць прыняць грамадзяне Рэспублікі Беларусь, замежныя грамадзяне і асобы без грамадзянства, якія пастаянна пражываюць у Беларусі, у тым ліку індывідуальныя прадпрымальнікі і юрыдычныя асобы — рэзідэнты Рэспублікі Беларусь. Кожны ўдзельнік як індывідуальна, так і ў складзе калектыву аўтараў можа прапанаваць на конкурс некалькі работ.
Для атрымання поўнай інфармацыі аб правілах удзелу, крытэрыях ацэнкі і складзе журы, запампуйце афіцыйнае палажэнне аб конкурсе па спасылцы https://belarustourism.by/vobraz-belarusi.

