>
Карыстальнікам РЧС

Плата за выкарыстанне радыёчастотнага спектра

У адпаведнасці з Указам Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 18 красавіка 2006 г. нумар 240 "Аб плаце за выкарыстанне радыёчастотнага спектра" і пастановай Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь ад 15 ліпеня 2006 г. нумар 890 "Аб устанаўленні парадку вызначэння памеру штогадовай, разавай платы і платы за выдзяленне радыёчастотнага спектра» (далей Пастанова) штогадовая плата карыстальнікам радыёчастотнага спектра ўносіцца з 1 студзеня па 31 студзеня года, на працягу якога карыстальнік мае права выкарыстоўваць гэты спектр.

Плата ў рэспубліканскі бюджэт за выдзяленне і выкарыстанне радыёчастотнага спектра, код плацяжу 04106, афармляецца на рахункі Галоўнага Упраўлення Міністэрства фінансаў Рэспублікі Беларусь па г.Мінску.

Рэквізіты для аплаты:

Атрымальнік (бенефіцыяр) Галоўнае ўпраўленне Міністэрства фінансаў Рэспублікі Беларусь па г.Мінску
Код плацяжу 04106
Код віду плацяжу па (ISO) TAXS 90101
УНП бенефіцыяра 100049877
Найменне банка ААТ "ААБ БЕЛАРУСБАНК", г. МІНСК
BIC банка дзейнічае з 01.01.2019 AKBBBY2X
Нумар рахунку дзейны з 01.01.2019 BY60 AKBB 3602 9810 1000 5000 0000

Копія дакумента, які пацвярджае ўнясенне платы, прадстаўляецца ў дзяржаўнае прадпрыемства «БелДІЭ» не пазней за 3 працоўныя дні з дня яе ўнясення.

Памер штогадовай платы разлічваецца карыстальнікам радыёчастотнага спектра самастойна, у адпаведнасці з Пастановай, зыходзячы з базавай стаўкі ў памеры 0,14 эквівалентнага памеру базавай арэнднай велічыні.

Для радыёаматараў разлік памеру штогадовай платы за выкарыстанне РНС РЭС аматарскай і аматарскай спадарожнікавай радыёслужбы праводзіцца па кожным прысвоеным класе радыёаматара незалежна ад колькасці выкарыстоўваных РЭС.

Даведачна:

сума штогадовай платы за выкарыстанне радыёчастотнага спектра радыёаматарамі складае
клас А - 5,73 BYN
клас B - 3,08 BYN
клас C - 1,35 BYN

Па пытаннях радыёаматарскай службы можна звяртацца па тэлефонах:

г.Мінск і Мінская вобласць - +375 (17) 208-99-71
Брэсцкая вобласць - +375 (162) 20-88-73
Віцебская вобласць - +375 (212) 67-58-81
Гомельская вобласць - +375 (232) 50-77-41
Гродзенская вобласць - +375 (152) 44-84-51
Магілёўская вобласць - +375 (222) 77-59-80