Сертыфікаты

iso9001 У мэтах павышэння якасці паслуг 26 снежня 2003 года ў РУП «БелДІЭ» была распрацавана і укаранёна сістэма менеджменту якасці прадастаўлення радыёчастотнага спектру і забеспячэння электрамагнітнай сумяшчальнасці радыёэлектронных сродкаў, электратэхнічных прылад, комплексаў і сістэм.

Сертыфікат адпаведнасці, атрыманы РУП «БелДІЭ», пацвярджае адпаведнасць сістэмы менеджменту якасці РУП «БелДІЭ» патрабаванням СТБ ІСО 9001-2001.



26 снежня 2006 г. РУП «БелДІЭ» паспяхова пацвердзіла адпаведнасць сістэмы менеджменту якасці прадастаўлення радыёчастотнага спектру і забеспячэння электрамагнітнай сумяшчальнасці радыёэлектронных сродкаў, электратэхнічных прылад, комплексаў і сістэм патрабаванням СТБ ІСО 9001-2001 ў Нацыянальнай сістэме пацвярджэння адпаведнасці Рэспублікі Беларусь.



16 чэрвеня 2008 года РУП «БелДІЭ» атрымала сертыфікат, які пацвярджае, што сістэма кіравання аховай працы па прадастаўленню радыёчастотнага спектру і забеспячэнню электрамагнітнай сумяшчальнасці радыёэлектронных сродкаў, электратэхнічных прылад, комплексаў і сістэм адпавядае патрабаванням СТБ 18001 - 2005 (OHSAS 18001:1999)



РУП «БелДІЭ» пацвердзіла 26 снежня 2009 г. адпаведнасць сістэмы менеджменту якасці прадастаўлення радыёчастотнага спектру і забеспячэння электрамагнітнай сумяшчальнасці радыёэлектронных сродкаў патрабаванням СТБ ISO 9001-2009



РУП «БелДІЭ» пацвердзіла ў снежні 2009 года адпаведнасць сістэмы кіравання аховай працы па прадастаўленню радыёчастотнага спектру і забеспячэнню электрамагнітнай сумяшчальнасці радыёэлектронных сродкаў, электрычных прыладаў, комплексаў і сістэм патрабаванням СТБ 18001-2009 (OHSAS 18001:2007)